Руплівасць гарантуе вынік

Тэма другасных матэрыяльных рэсурсаў фарміравала парадак дня чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама. Арыенцірам сталі 11 месяцаў года, праз прызму якіх удзельнікі нарады паглядзелі на ход нарыхтоўкі раёнам макулатуры і шкла ў залік дзяржзаказу, а таксама іх жа плюс поліэтылену, адпрацаванага маторнага масла, зношаных шын і «аджыўшай» сваё бытавой тэхнікі ў залік дзяржпраграмы.
Пра зробленае ў даным накірунку гаварылі начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Завадская,
кіраўнікі камунгаса і райпо Андрэй Чайкоўскі і Васілій Некрашэвіч. Нагадаем, што дзве названыя арганізацыі з’яўляюцца тэрытарыяльнымі аператарамі, свайго роду перавалачнымі пунктамі, дзе акумулююцца сабраныя грамадзянамі і юрасобамі другасныя матэрыялы. У статусе аператара вядуць дзейнасць таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ІП Пронька В. І., які працуе з адходамі шкла і ІП Пронька В. В., які спецыялізуецца на макулатуры.
З нарыхтоўкай данага віду адходаў у раёна «традыцыйныя» цяжкасці. Выйсці на лічбы дзяржпраграмы не атрымалася летась і мала верагодна, што атрымаецца па завяршэнні гэтага года. Але ў адрозненне ад 2018-га, калі сабралі толькі палову вызначаных дзяржзаказам аб’ёмаў кардону і паперы, сёлетні заказ на нарыхтоўку
350 тон макулатуры ўжо амаль выкананы –  сабрана каля 340. Магутную дынаміку прадэманстраваў камунгас, які справіўся з гадавым дзяржзаказам датэрмінова, райпо – на 94, а ІП Пронька В.В. на 80 працэнтаў – за перыяд са студзеня па лістапад.
На нарадзе былі адзначаны арганізацыі, якія забяспечылі збор паперы-кардону ў аб’ёме 100 і больш працэнтаў ад даведзенай нормы. Спіс такіх даволі шырокі. У іх ліку і «Ляхавіцкі веснік», які са зборам макулатуры справіўся датэрмінова.
З гадавым заказам па зборы адходаў шкла раён у цэлым ужо справіўся. На больш як 102 працэнты і ў прыярытэтным значэнні дзякуючы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», якое даведзеныя аб’ёмы перакрыла больш як у 1,5 раза. Паказчык выканання ў райпо складае 93, а ў ІП Пронька В. І. – 86 працэнтаў. Сярод найбольш актыўных шклаздатчыкаў прагучала ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод».
Летась за ўвесь год у нашым раёне было нарыхтавана ўсяго 3,2 тоны «стомленай» тэхнікі. Сёлета ж і толькі за 11 месяцаў – на парадак больш.
Нягледзячы на відавочна і адметна лепшую, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сёлетнюю работу на рынку па сборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама адзначыла, што за
11 месяцаў 2019 года раён не выконвае даведзенае заданне дзяржаўнай праграмы па сборы ДМР ні па адным з паказчыкаў. З адставаннем ад праграмы (не трэба блытаць з дзяржзаказам) ідзе збор і макулатуры, і зношаных шын, і адпрацаванага маторнага масла, і поліэтылену. На выпраўленне сітуацыі ў нас ёсць месяц да заканчэння года. Да
22 снежня працягнецца аб’яўлены месячнік па зборы ДМР. Мэта апошняга – актывізавацца, пастарацца і максімальна наблі-зіцца да вызначанай заданнем лічбы. Гэта той выпадак, калі руплівасць гарантуе вынік.

Іван КАВАЛЕНКА.