Форма не перашкаджае спагадзе

У сталіцы на пачатку снежня прайшоў фестываль «Я – валанцёр!», дзе ўзнагародзілі пераможцаў конкурсаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

«Лепшым сацыяльным парт-нёрам-2019» у намінацыі «лепшы валанцёр – работнік арганізацыі-партнёра» журы прызнала нашу зямлячку – інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Таццяну Калгушкіну. Лейтэнант унутранай службы ўзнагароджана дыпломам I ступені, уручаны ёй і падарунак.
Таццяна – нераўнадушны і спагадлівы чалавек. Па службе разам з валанцёрамі Чырвонага Крыжа прымае актыўны ўдзел у шматлікіх акцыях, расказвае дзецям і дарослым правілы пажарнай бяспекі, тлумачыць неабходнасць іх няўхільнага выканання. Таццяна распрацоўвае цікавыя конкурсы, прыдумвае заданні, адным словам, да справы падыходзіць крэатыўна. А яшчэ інспектар РАНС разам з валанцёрамі дапамагае землякам пажылога ўзросту. Трэба – ускапаюць агарод, прыбяруць падворак, зробяць пакупкі ў магазіне, складуць дровы і г. д. На рэспубліканскі конкурс яна прадставіла праект у выглядзе відэароліка на тэму «Бяспека пенсіянераў – клопат кожнага з нас».

Наталля ПЕРАПЕЧКА.