Самым любімым. Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стварае вялікія цуды для нашых маленькіх землякоў

Новогоднее представление для детей работников АПК
Новогоднее представление для детей-инвалидов, организованное управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома.

Для Дашы Наскавец з Малагарадзішчанскай школы, Ангеліны Трыбух з СШ №1 і Сашы Шчарбаковай з СШ № 2 гэты Новы год запомніцца на ўсё жыццё. Мінулыя чацвер-пятніцу дзяўчынкам пашчасціла правесці ў сталіцы і стаць удзельніцамі дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у Палацы Рэспублікі. Такі каштоўны навагодні падарунак нашы юныя зямлячкі атрымалі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, перамогу ў творчых, краязнаўчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.
Яшчэ 15 хлопчыкаў і дзяўчынак з Ляхавіччыны – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, перспектыўныя спартсмены, рабяты са шматдзетных сем’яў – учора пабывалі на абласной дабрачыннай ёлцы. Гэта быў сапраўдны цуд!
А колькі радасці прынеслі раённае дабрачыннае свята, прафсаюзная ёлка для дзяцей аграрыяў, ранішнікі, падрыхтаваныя прадпрыемствамі.
Асобная размова – пра дзетак, якім патрэбна яшчэ больш увагі, у тым ліку святочнай. Традыцыйныя акцыі «Кошык дабрыні» і «Жаданне ў далоньцы», дабрачынныя кірмашы, у якіх можа паўдзельнічаць кожны нераўнадушны, дапамагаюць сабраць падарункі для рабят з малазабяспечаных сем’яў і выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Шмат гадоў яшчэ адной добрай традыцыі – каляднаму дабрачыннаму канцэрту народнай студыі «Экспрэс» «Ад сэрца да сэрца». Усе сродкі, выручаныя падчас яго, таксама перадаюцца ў ЦКРНіР.
Штодзень да акцыі «Нашы дзеці» далучаецца ўсё больш землякоў, якія стараюцца зрабіць свята шчаслівым і для незнаёмых хлопчыкаў і дзяўчынак. «Веснікаўцы» ад душы былі рады пазнаёміцца з юнымі ляхавічанамі Цёмкам і Кацюшай і ўручыць ім «прывітанне ад Дзеда Мароза».
А ваша прывітанне ўжо знайшло свайго адрасата?
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.