З Новым, 2020-м, годам! Дарагія ляхавічане!

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым 2020 годам!
Напрыканцы года падводзім яго вынікі. 2019-ы стаў годам адказных рашэнняў, новых перамог і цікавых падзей, падарыў нямала добрых успамінаў, дапамог набыць новы бясцэнны вопыт.

Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за сумленную і адказную працу, за адданасць сваёй роднай зямлі, за цярпенне і аптымізм, якія нададуць сілы для будучых здзяйсненняў.
Няхай у надыходзячым годзе на нашай зямлі пануюць мір і спакой, радасць і шчасце, дабрабыт і ўпэўненасць у будучым. Моцнага вам здароўя, плённай працы і здзяйснення самых запаветных жаданняў!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.