Хто на службу, а хто… у загс. На Ляхавіччыне навагоднія святы прайшлі адносна спакойна

Фота з архіва «ЛВ»

На Ляхавіччыне навагоднія святы прайшлі адносна спакойна – хуткая, выратавальнікі, міліцыя працавалі ў штатным рэжыме.

У РАУС паведамілі, што тэлефон у аператыўна-дзяжурнай службе звінеў не часцей, чым звычайна. Але, напрыклад, свята не стала падставай для ціхамірнага існавання для 33-гадовага сямейнага скандаліста. Супрацоўнікі міліцыі таксама спынілі нецвярозага вадзіцеля 1978 г. н. РАСК узбудзіў крымінальную справу па заяве свяцічанкі, у якой невядомы сарваў замок і з дома выкраў дарожны веласіпед.
1 студзеня ў зводках РАУС адзначыліся тры сямейныя скандалісты і вадзіцель пад градусам – усе ляхавічане.

У апошнія суткі 2019 года дапамога хуткай спатрэбілася 20 землякам. Гэта, па словах медыкаў, звычайная статыстыка. Прычыны выклікаў – артэрыяльная гіпертэнзія, прастудныя і абвастрэнне хранічных, захворванняў страўнікава-кішачнага тракта і г. д. У першы дзень 2020 года медыкі выязджалі па 32 адра- сах.

Пажараў і ўзгаранняў па раёне ў навагоднюю ноч не зарэгістравана.

Самая прыемная місія перад Новым годам дасталася аддзелу загса. Яго начальнік Вольга Новік 31 снежня запоўніла чарговае пасведчанне аб нараджэнні сям’і.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.