Слаўнае ўчора. Стваральнае сёння. Шчаслівае заўтра. 15 студзеня Ляхавіцкі раён-юбіляр прымае віншаванні з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння! З днём нараджэння, Ляхавіччына!

ДАРАГІЯ   ЗЕМЛЯКІ!

Сардэчна віншуем вас з юбілеем – 80-годдзем Ляхавіцкага раёна! Гэты дзень асаблівы для ўсіх, хто звязаў лёс з Ляхавіччынай, уклаў часцінку сваёй душы ў яе станаўленне і развіццё.
З удзячнасцю ўспамінаем тых, хто стаяў каля вытокаў заснавання раёна. Схіляемся перад землякамі, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Ганарымся працоўнымі подзвігамі ляхавічан у мірны час.
Прадстаўнікі многіх пакаленняў таленавітай і сумленнай працай прымнажаюць славу раёна ў розных сферах і галінах. Вялікія надзеі мы ўскладаем на моладзь. Менавіта ёй належыць будаваць новае жыццё, і ад яе залежыць, якім яно будзе.
У дзень 80-годдзя хочацца пажадаць роднаму краю стабільнасці і працвітання, а ўсім вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, душэўнага цяпла, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.