Калядныя сустрэчы ў Падлескім Доме культуры
Традыцыйныя калядныя сустрэчы адбыліся ў Падлескім Доме культуры. На свяце прысутнічалі госці з Ураджайнінскага, Жарабковіцкага Дамоў культуры, семінарысты Мінскай Духоўнай семінарыі, вучні Падлескай школы, выхаванцы нядзельнай школы прыхода Храма Святога Духа, » Гарэзлікі» , вакальная група «Забава» Падлескага Дома культуры. Калектывы падрыхтавалі цудоўныя нумары, на сцэне гучала і царкоўная песня. «Гарэзлікі » паказалі міні-спектакль «Калядная казка».
На свяце прысутнічала старшыня раённай арганізацыі беларускага саюза жанчын Вольга Бурак, якая павіншавала са святамі і ўручыла калектывам падарункі.
Настаяцель храма іерэй Канстанцін Шалудзько разам са шчырымі віншаваннямі перадаў і падарункі.
Арганізатары свята Падлеская сельская бібліятэка і царква падарылі прыхаджанам і ўсім гасцям радасны і ўзнёслы настрой.
Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.