Дапамаглі трапіць дадому. На мінулым тыдні дапамога выратавальнікаў спатрэбілася ў Ляхавічах і ў вёсцы Гарбачы
13 студзеня ў РАНС звярнуліся жыльцы кватэры на другім паверсе шматпавярховіка па вуліцы Будаўнікоў. Яны паведамілі, што дзверы ў іх кватэру зачыніліся, а ўнутры засталося адно аднагадовае дзіця. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, трапілі ў кватэру па лесвіцы праз акно і адчынілі дзверы. Дзіця не пацярпела.
А 18 студзеня дапамога спатрэбілася мужчыне з вёскі Гарбачы. Ён вяртаўся з працы з вёскі Адахаўшчына праз лес, але ў цемры і тумане заблудзіў. У гадзіну ночы вясковец выйшаў на светлавую і гукавую сігналізацыю выратавальнікаў.
Ірына КУЗЬМІЧ.