Выступленне на біс. Вакальная група Падлескага народнага хору выступіла ў рэспубліканскім шпіталі
На якіх толькі пляцоўках не выступае вакальная група Падлескага народнага хору, удзельнічае ў разнастайных мерапрыемствах. Днямі спявалі ў рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава. Сустрэчу дапамагла арганізаваць зямлячка Вольга Кумейша, якая шмат гадоў адпрацавала ў шпіталі, загадвала аддзяленнем, а на пенсіі займала пасаду ўрача-дыетолага.
Выступленне прайшло на біс, гледачы самадзейным артыстам шчыра апладзіравалі. А яны рэпертуар падбіралі пранікнёна, менавіта для ветэранаў працы і ўдзельнікаў вайны, з удзячнасцю за мір і спакой на зямлі. У праграме канцэрта не толькі песні, але і міні-пьесы, вершы і танцы, расказала “ЛВ” удзельніца вакальнай групы Ларыса Глеб.