Кто в Ляховичском районе в январе заслужил статус дюймовочки?
Лік дзяўчынак на Ляхавіччыне сёлета адкрыла Палінка, якая нарадзілася 4 студзеня ў 21.40. А 15 студзеня начальнік аддзела загс райвыканкама Вольга Новік уручыла шчаслівым бацькам пасведчанне аб нараджэнні дачкі. У іх гэта першынец. Хлопчыкам нумар адзін стаў Канстанцін. Імяніны яго 13 снежня, а першы дакумент малыша выдадзены 10 студзеня. Астролагі лічаць, што прадстаўнікі імені Канстанцін надзелены моцным характарам – цярплівы, стойкі, мужны, спакойны, ад прыроды мае моцнае здароўе, развітае ўяўленне, лідарскія якасці.
Усяго ў студзені аддзел загс і сельвыканкамы выдалі восем пасведчанняў аб нараджэнні двух хлопчыкаў і шасці дзяўчынак. Ксенія, Паліна, Вікторыя, Аліса, Анастасія – такія імёны ў студзені атрымалі нашы нованароджанныя зямлячкі. У хлопчыкавым радзе акрамя Косціка яшчэ Цімур. Статус “дзюймоўкі” месяца прысуджаны Анастасіі. Яе вага – 2700 грамы і рост 48 сантыметраў.
25 гадоў – такі ўзрост у студзені сярод моцнай паловы лічыўся самым маладым пры заключэнні шлюба, старэйшы – 40 –гадовы. Статус юнай нявесты ў другім зімовым месяцы артрымала 20- гадовая прыгажуня.
А 3 лютага ў загсе зарэгістравана нараджэнне дзяўчынкі Сабрыны. Імя апошнім часам даволі рэдкае і мае ў розныя тлумачэнні – “надзея” і “цярплівая”.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.