Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары раёна! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята сімвалізуе павагу да гераічнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію. Мы аддаём даніну павагі і бясконцай удзячнасці ўсім, хто служыў і служыць Радзіме, абараняючы яе інтарэсы, забяспечваючы мір і стабільнасць на нашай зямлі.
У гэты дзень мы віншуем усіх мужчын, якія сваёй сумленнай працай уносяць уклад у развіццё малой радзімы.
Жадаем усім абаронцам Айчыны моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.