У палоне палонкі. Ніякі адпачынак і ніякі ўлоў не каштуюць жыцця
Гэтай зімой аматарам падлёднай рыбалкі не пашанцавала: анамальная цеплыня не дала магчымасці ўтварыцца трываламу ледзяному люстэрку. Тым не менш, знаходзілся аматары экстрыму, якія рызыкнулі выйсці на крохкую ледзяную скарынку. Для некаторых з іх рыбалка завяршылася сумна. На жаль, трагічны выпадак адбыўся і ў нашым раёне: на сажалцы ў Зубелевічах патануў мужчына.
Зараз лёду на вадаёмах няма, але вада ледзяная. Трапіўшы ў яе, за некалькі хвілін чалавек атрымае пераахаладжэнне, а дапамога можа проста не паспець… Элементарныя меры перасцярогі трэба выконваць не толькі рыбакам, але і тым, хто прыходзіць да вадаёма, напрыклад, пакарміць птушак. Асабліва пільнымі варта быць, калі побач з вадой апынуліся дзеці.
Ніякі адпачынак і ніякі ўлоў не каштуюць жыцця.
Віктар ПРЫХАЧ, старшыня раённага савета Асвода.