Справа не аднаго дня. У Ляхавіцкім райвыканкаме на пасяджэнні раённай камісіі абмяркоўвалі прафілактыку пажараў

Падчас адзінага дня бяспекі абмяркоўвалі прафілактыку пажараў.

Для прафілактыкі пажараў і гібелі ад іх людзей у рамках мерапрыемстваў адзінага дня бяспекі ў райвыканкаме прайшло пасяджэнне раённай рабочай камісіі па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе.
З дакладам выступіў першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Гатоўчыц. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся меркаваннямі па праблемных пытаннях узаемадзеяння. Старшыні Крывошынскага і Востраўскага сельвыканкамаў, дзе рэгіструецца рост колькасці пажараў за мінулы перыяд 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года, расказалі пра работу па папярэджанні вогненных здарэнняў.
Падвялі вынікі пасяджэння намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Святлана Юрлевіч і начальнік РАНС Дзмітрый Чопка.

Таццяна КАЛГУШКІНА,інспектар РАНС.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.