Навучэнец Ляхавіцкага агракаледжа стаў сярэбраным прызёрам абласнога фестывалю-конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkillsBelarus 2020”
Апошні лютаўскі тыдзень выдаўся для каляджаніна Валерыя Навумчыка, навучэнца 31 “П” групы адначасова напружаным, але і новым на ўражанні. Юнак прадстаўляў навучальную ўстанову на абласным фестывалі-конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў, студэнтаў і маладых рабочых Брэстчыны, які з’яўляўся рэгіянальным этапам IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “WorldSkillsBelarus 2020” у кампетэнцыі “Агранамія”.
На працягу чатырох дзён на сучасных абсталяваных і зручна размешчаных пляцоўках Лядовага палаца Баранавічаў праходзілі сур’ёзныя спаборніцтвы, падчас якіх канкурсанты клеілі шпалеры, рабілі прычоскі і макіяж, праводзілі розныя агранамічныя даследаванні і выпрабаванні, заняткі для дашкалят і пачаткоўцаў, клалі тынкоўку і кладку, абліцоўвалі сцены пліткай. Выконвалі і кровельныя работы, нават абслугоўвалі кліентаў рэстаранаў. Адным словам – адбываўся неймаверны рух і панавала агульнае захапленне іспытамі. Унутры гэтага дзейства апынуліся Валерый, выкладчыкі каледжа, навучэнцы агранамічнага аддзялення.
Юнака рыхтавала зладжаная і высокакваліфікаваная каманда спецыялістаў – выкладчыкаў аддзялення ў складзе Кацярыны Юрчык, Таццяны Прыхач, Жаны Дрэнчык, Наталлі Вярбіла і Рытвінскай Яўгеніі. У выніку – Валерый стаў сярэбраным прызёрам у кампетэнцыі “Агранамія”.
Верым, што на дасягнутым Валерый не спыніцца.
Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, намеснік дырэктара ЛДАКа