Мы актыўныя грамадзяне! У школах Ляхавіцкага раёна прайшло пасяджэнне «Школы Актыўнага Грамадзяніна»

27 лютага ва ўсіх школах рэспублікі прайшло пасяджэнне «Школы Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту». Са школьных лістоў «ЛВ» даведаўся, як гэта было

Армейскі чацвер гімназістаў

Незвычайны фармат правядзення інфармацыйнай гадзіны выбралі гімназісты. У гэты дзень навучэнцы 9-10 класаў наведалі батальён кіравання вайсковай часці № 29969, які стаіць на ахове паветраных межаў краіны.
З гісторыяй батальёна і яго задачамі ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміў камандзір батальёна кіравання падпалкоўнік Дзмітрый Брадніцкі. Ён расказаў пра тое, што прафесія ваеннага складаная, надзвычай адказная і ў той жа час ганаровая.
Рабяты даведаліся, як пра-ходзіць армейская служба, з чаго складаецца ваенны побыт, як адпачываюць вайскоўцы, якія бываюць віды ваеннай тэхнікі і многае іншае. І гэта не з экранаў тэлевізараў ці інтэрнэт-старонак, а з расказаў тых, хто служыць.
Падчас цікавай экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі, як жывуць салдаты, чым займаюцца ў вольны час. Хлопцы наведалі казарму, зазірнулі ў залу для заняткаў спортам. Зайшлі і ў армейскую
сталоўку – кормяць салдатаў добра, меню смачнае і карыснае. Асаблівае захапленне выклікала наведванне майстар-класаў па разборцы і зборцы аўтаматаў, выкарыстанні процівагазаў і касцюмаў хімічнай абароны. Рабяты пазнаёміліся ​​з дзейнасцю каманднага пункта, асабліва зацікавілі службовыя будні планшэтыстаў. Ваеннаслужачыя расказалі, як вядзецца назіранне за паветранымі аб’ектамі не толькі ў стацыя-
нарных умовах, але і з дапамогай перасоўнага каманднага пункта.
Рабяты ў захапленні ад такой армейскай экскурсіі і дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Анастасія ШКУТ:
– Мне ўсё вельмі спадабалася, было цікава і весела. Шмат даведаліся. Дзякуй арганізатарам.

Павел Саўчык:
– Усё спадабалася. Дзякуй армейцу, які суправаджаў нашу групу № 1, за цікавы аповяд.
Уладзіслаў Гатоўчыц:
– Цікава было на майстар-
класе з аўтаматамі. Яшчэ ў
казарме спадабалася, там утульна.

Марыя СВІРЭПА:
– Было вельмі цікава слухаць. З’ездзіла б яшчэ раз, бо даведалася шмат новага.

Вікторыя Арэхва:
– Мне таксама вельмі спада-
балася паездка. Пабывалі ў казарме, нам цікава паказвалі і расказвалі пра ваеннае
жыццё.

Таццяна Бруй:
– Казарма – месца, дзе адпачываюць салдаты. Там цёпла, зручна. Сталоўка спадабалася тым, што ў салдатаў добры і правільны рацыён харчавання. Цікава было паслухаць пра тое, як сочаць за самалётамі, каб яны не сутыкнуліся.

Ганна Зуй:
– Мы вельмі ўдзячны за ​​магчымасць пазнаёміцца з вайсковым жыццём.
Ксенія Сцепанькова:
– Уражанні ад паездкі толькі пазітыўныя. Цікава было літаральна ўсё!

Ад усіх гімназістаў і кіраўніцтва гімназіі хочацца выказаць словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства начальніку адасобленай групы ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Аляксею Сідаровічу.
Асобныя словы падзякі – камандзіру батальёна кіравання падпалкоўніку Дзмітрыю Брадніцкаму, намесніку камандзіра па ідэалагічнай рабоце капітану Андрэю Палешуку, маёрам Ілью Віхрэнку, Міхаілу Каваленку, капітанам Дзмітрыю Сянько, Андрэю Герасімовічу.
Спадзяёмся, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.

Аксана ГАТОЎЧЫЦ, намеснік дырэктара гімназіі.

Хачу служыць

Зусім нядаўна краіна святкавала дзень мужных, смелых, адважных –
Дзень абаронцаў Айчыны. Дзеці рыхтавалі падарункі сваім татам і дзядулям, вучылі вершы і песні для віншавання. А вучні Начаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі фотавыставу «Яны служылі ў арміі».

З фотаздымкаў пазіралі браты і таты аднакласнікаў, бацькі, сыны і мужы настаўніц. Яны з годнасцю выканалі свой грамадзянскі абавязак – абаранялі Радзіму. З якім гонарам вучні паказвалі адзін аднаму сваіх родных!
Пра абарону Айчыны расказаў старшакласнікам і Аляксандр Чалядка. Мясцовы жыхар, у мінулым матрос, які скончыў школу ўзбраення па спецыяльнасці «спецыяліст сродкаў навядзення», дарэчы, дзядуля дзесяцікласніка Міхаіла. Аляксандр Міхайлавіч завітаў да старшакласнікаў на пасяджэнне «Школы Актыўнага Грамадзяніна», расказаў пра гады сваёй службы, падкрэсліў, што армія навучыла быць дысцыплінаваным, адказным і верным выбранай справе. Асабістым прыкладам ён штодня паказвае, як трэба адносіцца да працы, да сваіх абавязкаў.
Напрыканцы сустрэчы старшакласнікі-юнакі выказалі сваё жаданне служыць Радзіме, прымацаваўшы сімвалічныя зорачкі да фотавыставы. Верыцца, што з такімі абаронцамі мы будзем жыць у мірнай краіне.
Ганна Падгурская,
намеснік дырэктара Начаўскай СШ.

Самыя мужныя тэмы

У Крывошынскай сярэдняй школе для навучэнцаў 8-11 класаў была арганізавана сустрэча з начальнікам адасобленай групы ваеннага камісарыята Аляксеем Сідаровічам і старшым спецыялістам адасобленай групы ваеннага камісарыята Сяргеем Шчэрбам.
Рабяты абмеркавалі наступныя інфармацыйныя блокі: «Сучасныя Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», «Беларуская армія – школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Ініцыятыўная група рабят з 10 і 11 класаў падрыхтавала тэматычную мультымедыйную прэзентацыю.
Рабяты разважалі пра тое, чаму 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл – свята сімвалічнага яднання мінулага і сённяшняга, пра дасягненні і вынаходніцтвы ў галіне ваенных распрацовак, што належаць беларускім вучоным або ваеннаслужачым.
Гаварылі і пра тое, што ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага абараназдольнасці дзяржавы, успомнілі, каму і за што ўпершыню было прысвоена ганаровае званне «Герой Беларусі».
Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы 8-11 класаў вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Служым Беларусі!».
Алена СЕЛЬМАНОВІЧ,
намеснік дырэктара Крывошынскай СШ.