Крокі насустрач экалогіі. 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень спажыўца
У 2020 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праходзіць пад дэвізам «За адказнае спажыванне».
Сёлетні парадак дня – вельмі актуальны. Ужо сёння эколагі б’юць трывогу: расходуюцца прыродныя рэсурсы, пагаршаецца стан навакольнага асяроддзя (засуха, дэградацыя зямель, недахоп пітной вады, страта біяразнастайнасці і інш.).
Адна з трывожных тэндэнцый, што ўплывае на экалогію, – адходы пластыку, 60 працэнтаў якога трапляюць на сметнікі або ў навакольнае асяроддзе. Прычым большая частка выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці. У свеце кожную хвіліну прадаюць амаль мільён пластыкавых бутэлек.
У мэтах ажыццяўлення паэтапнага пераходу ад выкарыстання поліэтыле-навай упакоўкі тавараў да экалагічна бяспечнай упакоўкі з паперы прынята пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2019 г. № 72 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2017 г. № 28», якая прадугледжвае абавязковую наяўнасць у гандлёвых аб’ектах рознага фармату мяшкоў (пакетаў) з паперы і аднаразовага посуду і сталовых прыбораў з паперы.
Указанай пастановай мінімізавана колькасць найменняў пластыкавых пакетаў і посуду з пластыку ў пераліках тавараў, устаноўленых пастановай № 28.
Дзеянне пастановы № 72 распаўсюджваецца на магазіны з універсальным асартыментам тавараў, змешаныя, спецыялізаваныя і вузкаспецыялізаваныя, кіёскі, павільёны, гандлёвыя аб’екты, размешчаныя на аўтазаправачных станцыях і інш.
На даным этапе ўказаныя пазіцыі дабаўлены ў пе-ралікі тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартыментныя пералікі тавараў гандлёвых аб’ектаў, са зноскай «з улікам тавараў замежнай вытворчасці».
Новаўвядзенне накі-равана на забеспячэнне прадастаўлення пакупніку выбару віду ўпакоўкі – традыцыйнай поліэтыленавай або экалагічна бяспечнай папяровай.
Пастановай Савета Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 г. № 797 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2014 г. № 703» унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2014 г. № 703 «Аб зацвярджэнні Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў».
Патрабаванні дакумента накіраваны на скарачэнне выкарыстання ў аб’ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду: вырабаў і прадметаў, прызначаных для сервіроўкі стала, прыёму і захоўвання прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў, якія не прызначаны для паўторнага выкарыстання на працягу іх тэрміну службы (тэрміну прыгоднасці).
У прыватнасці, указанай пастановай з 1 студзеня 2021 г. устанаўліваецца забарона на выкарыстанне і продаж у аб’ектах грамадскага харчавання аднаразовага пластыкавага посуду ў адпаведнасці з пералікам, распрацаваным МАРГ.
У Беларусі павялічваюць плату за арганізацыю збору пластыкавай упакоўкі і посуду для вытворцаў і пастаўшчыкоў удвая – са 180 да 360 рублёў за тону пластыку. Такім чынам,стымулююць бізнес, які яшчэ
выкарыстоўвае неэкалагіч-ную тару для ўпакоўкі сваёй прадукцыі, арганізаваць збор пластыку.
Выбар, які мы робім як спажыўцы, дае магчымасць уплываць на свет вакол і садзейнічаць змяненням у ім. Для гэтага трэба ўсяго толькі змяніць некаторыя звычкі і рабіць асэнсаваны выбар тавараў і паслуг, рацыянальна выкарыс-тоўваць рэсурсы, зніжаць аб’ём адходаў, здаваць непатрэбныя рэчы ў камісійныя магазіны або дабрачынныя арганізацыі і інш.
Устойлівае спажыванне і вытворчасць накіраваны на тое, каб «рабіць больш і лепш меншымі сродкамі», нарошчваючы выгаду ад эканамічнай дзейнасці за кошт скарачэння аб’ёму выкарыстання рэсурсаў, эфектыўнага кіравання спосабамі ўтылізацыі забруджвальных рэчываў, заахвочвання перапрацоўкі і змяншэння адходаў пры адначасовым павышэнні якасці жыцця.
Святлана ВАЛУЙ, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама.