На сувязі – БРСМ і не толькі. БРСМ арганізаваў работу гарачых тэлефонных ліній для інфармацыйнай дапамогі пажылым людзям

БРСМ арганізаваў работу гарачых тэлефонных ліній для інфармацыйнай дапамогі пажылым людзям

Валанцёры БРСМ будуць інфармаваць пра нумары тэлефонаў і адрасы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Актывісты падкажуць і каардынаты цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, бліжэйшых устаноў аховы здароўя, пры неабходнасці зарыентуюць, як заказаць праз інтэрнэт тавары першай неабходнасці.
Гарачыя тэлефонныя лініі былі створаны пры тэрытарыяльным камітэце БРСМ у кожным з рэгіёнаў Беларусі. Тэлефон абласной гарачай лініі ў Брэсце 8-0162-2-11-591.
Акрамя гэтага, дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лякарстваў гатова аказаць сацыяльная служба. За аказаннем такой дапамогі трэба звяртацца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (кантакты можна знайсці на сайце Міністэрства працы і сацабароны). Дапамагаць будуць сацыяльныя работнікі і валанцёры.
Пра праблемныя сітуацыі, а таксама прапановы па ўдасканаленні дастаўкі прадуктаў і лякарстваў сацслужбай можна паведаміць у Мінпрацы і сацабароны па тэлефоне 8-017-222-49-29 або ў камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў абласцях і Мінску. Званкі прымаюцца з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні.
Кантактныя даныя, па якіх можна звярнуцца за аказаннем дапамогі для адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, будуць размешчаны таксама на сайтах мясцовых органаў улады. Па даных Мінпрацы і сацабароны, у краіне каля 830 тысяч адзінока пражываючых грама-дзян і інвалідаў, з іх амаль у 160 тысяч няма блізкіх.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Дарэчы,

Ляхавіцкі райкам БРСМ таксама ў справе. Гарачыя лініі працуюць штодзённа з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00. Тэлефон маладзёжнай гарачай лініі ў Ляхавічах – 6-59-01.
Як адзначае першы сакратар БРСМ Марыя Лутавінава, важна сёння, ва ўмовах напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, стварыць правільны інфармацыйны фон, асабліва вакол моладзі. Людзі павінны ведаць, куды звярнуцца за дапамогай, якія тэлефонныя нумары заўсёды на лініі і гатовы выслухаць і падтрымаць. Маладзёжная лінія райкама БРСМ таксама на сувязі, працуе на карысць нашых землякоў.