Максімальны размах міні-гульні. У СДЮШАР прайшоў фінал адкрытага рэгіянальнага турніру па міні-футболе сярод аматарскіх каманд REGION LEAGUE
У мінулую суботу ў СДЮШАР разгарнуліся сапраўдныя футбольныя баталіі. Тут прайшоў фінал адкрытага рэгіянальнага турніру па міні-футболе сярод аматарскіх каманд REGION LEAGUE. У фінале за перамогу змагаліся каманды ААТ «Жарабковічы», Баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба», зборная нашага райцэнтра.
У выніку першае месца заняла ляхавіцкая каманда, другое – госці з Баранавічаў, трэцяй стала каманда «Жарабковічаў». Лепшым бамбардзірам прызнаны Дзмітрый Прыхач (ААТ «Жарабковічы»). На яго рахунку 22 забітыя мячы.
Ляхавічане адзначыліся і ў дзявятым сезоне аматарскай лігі па футзалу,што праходзіў у Баранавічах. Бронзавы прызёр другога дывізіёна – каманда «Белпрамтрэйдынг-Юні» з Ляхавіч.
Ірына КУЗЬМІЧ.