Рукам таксама патрэбны клопат
Самай актуальнай парадай у перыяд каранавіруснай інфекцыі па-ранейшаму застаецца мыццё рук і апрацоўка іх антысептыкам. Па рэкамендацыі СААЗ – рабіць гэта неабходна, калі яны яўна забруджаны, пасля чхання або кашлю, да і пасля прыёму ежы, пасля наведвання туалета і грамадскіх месцаў, кантакту з жывёлай ці адходамі іх жыццядзейнасці.
Экзэма, выкліканая празмерным мыццём рук і выкарыстаннем антысептыкаў, праяўляецца сухасцю ску-
ры, пачырваненнем, лушчэннем, свербам, мікра-трэшчынамі. Аднак, гэтага можна пазбегнуць пры выкананні простых правілаў.
Пасля кожнай апрацоўкі рук змазвайце чыстую і сухую скуру ўвільгатняльным крэмам. Лепш аддаць перавагу такім кампанентам, якія ўваходзяць у склад крэму: гліцэрына, ланалін, вазелін, пантэнол,
тлустыя насычаныя кіслоты, гіалуронавая кіслата, мачавіна, экстракты траў. Лепш выкарыстоўваць сродкі з нейтральным пахам, што сведчыць пра
адсутнасць парабенаў і сінтэтычных кампанентаў, якія могуць выклікаць алергічную рэакцыю. Крэму наносьце столькі, колькі скура зможа ўвабраць. Пры выбары сродкаў па доглядзе за скурай аддавайце перавагу мазям і крэмам, выключыце прымяненне сываратак, канцэнтратаў, скрабаў. Выкарыстанне касметычных маслаў у перыяд з’яўлення сімптомаў раздражнення скуры супрацьпаказана, гэта толькі выкліча большае яе перасушванне, а ў некаторых выпадках нават алергічную рэакцыю.
Калі на скуры з’явіліся трэшчыны, пачырваненне, раздражненне, выкарыстайце супрацьзапаленчыя мазі, якія назначаюцца толькі ўрачом-дэрматолагам.
На ноч (за 40 мінут да сну) нанясіце сілкавальны крэм, у склад якога ўваходзяць вітаміны, мінералы, антыаксіданты, поліненасычаныя тлустыя кіслоты. Гэтыя сродкі актыўна сілкуюць, заспакойваюць,
змякчаюць скуру, аднаўляюць гідраліпідны баланс.
Пры выкарыстанні сродкаў па доглядзе звяртайце ўвагу на тэрмін годнасці і захоўвання. Не кожны крэм здольны захоўваць свае ўласцівасці ў халадзільніку, калі гэта не прапісана на этыкетцы. Непажаданы таксама перапады тэмпературы і траплянне прамых сонечных прамянёў.
Пры выкананні якой-небудзь работы па доме, для абмежавання кантакту з бытавой хіміяй неабходна апрануць пальчаткі з баваўнянай тканіны, а потым гумавыя.
Анастасія ПТАШНІК, урач-дэрматавенеролаг.