З папраўкай на надвор’е. Сёлетні ацяпляльны сезон набліжаецца да свайго каляндарнага завяршэння

Сёлетні ацяпляльны сезон набліжаецца да свайго каляндарнага завяршэння. Калі гэта здарыцца, залежыць, у першую чаргу, ад надвор’я. На мінулым тыдні сярэднясутачная тэмпература перавысіла 10 градусаў цяпла, таму ў дамах і кватэрах ляхавічан батарэі пахаладзелі. Праўда ненадоўга: надвор’е зноў выдала сюрпрызы ў выглядзе пахаладання і ўзмацнення ветру. Таму падача цяпла ў жыллёвы фонд аднавілася.

– Дзякуючы прынятым мерам летам-восенню мінулага года, ацяпляльны сезон у Ляхавіцкім раёне прайшоў без надзвычайных сітуацый. Хоць гэты сезон яшчэ не завяршыўся, ужо рыхтуемся да наступнага. Так, часова спынялі падачу цяпла, потым зноў аднавілі. Пакуль уключылі рэжым працеплівання. У сувязі з тым, што сіноптыкі на гэтым тыдні абяцаюць паніжэнне тэмпературы, ацяпленне поўнасцю пакуль выключаць не будзем, – характарызуе сітуацыю дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.

Дарэчы, летась ацяпляльны сезон на Брэстчыне завяршыўся 12 красавіка.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.