Нашы чэмпіёны і не толькі. Штогод у СДЮШАР Ляхавіцкага раёна праходзяць агляды-конкурсы

На п’едэстале нашы зямлячкі Аліна і Аляксандра Байрашэўскія
(1 і 2 месцы).

Штогод у СДЮШАР Ляхавіцкага раёна праходзяць агляды-конкурсы сярод спартсменаў-навучэнцаў, спартсменаў-выхаванцаў і трэнераў-выкладчыкаў «Лепшыя спартсмены-навучэнцы», «Лепшыя спартсмены-выхаванцы»,  «Лепшы трэнер-выкладчык».

Пераможцы агляду-конкурсу вызначаюцца па суме ачкоў, налічаных за мінулы каляндарны год. Пры гэтым улічваюцца ўдзел у міжнародных спаборніцтвах, чэмпіянатах, першынствах Беларусі і Брэстчыны, алімпійскіх днях моладзі, спартакіядах ДЮСШ і г. д., а таксама прысваенне ў справаздачным годзе званняў майстар спорту міжнароднага класа, майстар спорту і кандыдат у майстры спорту, спартыўнага першага разраду.

Трэнер Віктар Богуш з выхаванцамі – Мікітам і Ільёй Пінчукамі.

Дзясятка лепшых спартсменаў-навучэнцаў па выніках 2019 года

Максім Болтуць – навучэнец СШ № 1 г. Ляхавічы. Прызёр першынства Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод ДЮСШ і СДЮШАР (2 месца).
Ілья Пінчук – навучэнец СШ № 2 г. Ляхавічы. Прызёр першынства Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод ДЮСШ і СДЮШАР (3 месца).
Мікіта Пінчук – навучэнец СШ № 2 г. Ляхавічы. Прызёр абласной спартакіяды школьнікаў па дзюдо (2 месца).
Ульяна Шчарбакова – навучэнка СШ № 2 г. Ляхавічы. Чэмпіёнка абласной спартакіяды сярод ДЮСШ і СДЮШАР па дзюдо (1 месца).
Аляксандра Шчарбакова – навучэнка СШ № 2 г. Ляхавічы. Прызёр спартакіяды школьнікаў Рэспублікі Беларусь па дзюдо (2 месца).
Максім Маруцік – навучэнец СШ № 2 г. Ляхавічы. Чэмпіён абласной спартакіяды сярод ДЮСШ і СДЮШАР па дзюдо (1 месца).
Аліна Байрашэўская – навучэнка СШ № 2 г. Ляхавічы. Чэмпіёнка першынства Брэсцкай вобласці сярод кадэтаў (1 месца).
Аляксандра Байрашэўская – навучэнка СШ № 2 г. Ляхавічы. Чэмпіёнка абласной спартакіяды сярод ДЮСШ і СДЮШАР па дзюдо (1 месца).
Ягор Сірыська – навучэнец СШ № 2 г. Ляхавічы. Прызёр першынства Брэсцкай вобласці сярод кадэтаў (2 месца).
Кацярына Ракуць – навучэнка СШ № 2 г. Ляхавічы.
Прызёр алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь па дзюдо
(3 месца).

Юрый Тарлюк, Таццяна Смірнова, Ганна Макоўская
з трэнерам Андрэем Іванюценкам.

Лепшы трэнер-выкладчык


Пераможца агляду-конкурсу вызначаецца па суме ачкоў, налічаных за каляндарны год. Улічваюцца падрыхтоўка спарстменаў, якія сталі пераможцамі, прызёрамі або ўдзельнікамі афіцыйных, міжнародных, рэспубліканскіх, абласных спартыўных спаборніцтваў; падрыхтоўка майстроў спорту, КМС, спартсменаў-разраднікаў; падрыхтоўка спартсменаў, уключаных у спісачныя склады нацыянальных і зборных каманд Беларусі па відах спорту; перадача спартсменаў-наву-чэнцаў у вышэйшае звяно падрыхтоўкі; правядзенне спартыўна-аздараўленчай работы.

Лепшым трэнерам-выкладчыкам па выніках 2019 года стаў Богуш Віктар Мікалаевіч.
Па выніках агляду-конкурсу «Лепшы спартсмен-навучэнец» у дзясятку ўвайшлі сем яго выхаванцаў. Па выніках агляду-конкурсу «Лепшы спартсмен-выхаванец» – два спартсмены.
У 2019 годзе спартсменка-навучэнка Віктара Богуша Кацярына Ракуць перададзена ў Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву горада Мінска.
Яго выхаванец Уладзіслаў Цярпіцкі – член нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь па дзюдо (асноўны склад), удзельнік чэмпіянату свету па дзюдо, удзельнік ІІ Еўрапейскіх гульняў. Дзве спартсменкі-навучэнкі трэнера-выкладчыка ў справаздачным годзе выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту па самба, два спартсмены атрымалі першы разрад па дзюдо.

Лепшыя спартсмены-выхаванцы па выніках выступленняў у 2019 годзе


Уладзіслаў Цярпіцкі – член нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь (асноўны склад). Удзельнік чэмпіянату свету па дзюдо, удзельнік ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Ганна Макоўская – пераможца спартакіяды ДЮСШ і СДЮШАР Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы (5000 м).
Таццяна Смірнова – прызёр першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы (у бегу на 2000 м з/п – 2 месца).
Данііл Касянкоў – прызёр першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў па дзюдо (3 месца), прызёр першынства Рэспублікі Беларусь па дзюдо (3 месца).
Юрый Тарлюк – прызёр першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы (эстафета – 2 месца).
Дзмітрый Равінскі – пераможца адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 2019 года па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (змешаная эстафета).
Анастасія Пабягайла – у складзе каманды ФК «Дынама-Мінск» пераможца маладзёжнага  першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчат 2003-2005 гадоў нараджэння; уладальнік Суперкубка Рэспублікі Беларусь  2020 года сярод жаночых каманд па футболе.

Падрыхтавала Валянціна РУСАКЕВІЧ, дырэктар СДЮШАР Ляхавіцкага раёна. Фота з архіва СДЮШАР і Сяргея ВАРАНОВІЧА.