Шлюб – падзея не радавая. Начальнік аддзела загса правядзе прамую лінію
З работай гэтай службы хаця б аднойчы сустракаецца літаральна кожны з нас. Сфера яе адказнасці – даволі шырокая і вельмі спецыфічная.
У пятніцу, 24 красавіка, прамую тэлефонную лінію па пытаннях заключэння і скасавання шлюбу, выканання адміністрацыйных працэдур па змене імя і прозвішча і іншых тэмах, якія датычаць дзейнасці аддзела загса райвыканкама, правядзе начальнік аддзела Вольга Іванаўна НОВІК.
Задаць пытанні, якія цікавяць, можна з 14.00 да 15.00 па нумары рэдакцыі 6-06-68, а таксама папярэдне 22 і 23 красавіка з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (тэл. 6-06-68).