Май у нашым календары
Магчыма, нехта з самых уважлівых чытачоў нават крыху абурыцца: на дварэ яшчэ красавік, а ў «Ляхавіцкім весніку» ўжо «Майскія акалічнасці».
Але мы не памыліліся. На гэтай старонцы раёнкі – суцэльны май, яркі, сонечны і святочны. 7 мая прафесійнае свята адзначаць нашы сябры і памочнікі – сувязісты. З чым мы іх ад душы і віншуем! А ў якасці невялікага падарунка – знаёмства нашых чытачоў з цікавымі і добрымі людзьмі, выдатнымі прафесіяналамі.
І калі ўжо зайшла размова пра святы, давайце прыгадаем яшчэ адно. 5 мая – Дзень друку, прафесійнае свята газетчыкаў. Шчырыя віншаванні – нашым шаноўным ветэранам і ўсім сябрам «ЛВ»: тым, хто дапамагае друкаваць і дастаўляць газету, хто яе чытае, пазаштатным аўтарам і героям публікацый раёнкі!