Пісьменнік Уладзімір Сітуха сустрэўся з чытачамі бібліятэкі г.Ляхавічы
Чарговая цікавая сустрэча прайшла на гэтым тыдні ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. З мясцовымі бібліятэкарамі і найбольш актыўнымі чытачамі Купалаўкі сустрэўся пісьменнік Уладзімір Сітуха.
Уладзімір Мікалаевіч — аўтар некалькіх зборнікаў прозы і вершаў, лаўрэат шматлікіх прэмій, намеснік рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна». З-пад пяра Уладзіміра Сітухі выйшлі, у тым ліку, такія адметныя ў сённяшняй літаратуры творы як паэма «Споведзь пра Бядулю», трылогія «Скакуны». Пра тое, што ён умее і любіць пісаць пра чалавека, сведчаць і яго кнігі «Землякі» і «Стваральнікі». Апошняя, напрыклад, расказвае пра вядомых асоб Брэстчыны.
Аўтар прэзентаваў свае зборнікі, чытаў вершы і адказваў на пытанні чытачоў, якія з задавальненнем прыйшлі на сустрэчу.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.