Ляхавіччына: давядзецца адказваць перад законам аматарам чужых рэчаў

Аматары чужога
У адным з дамоў па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Тухавічах было ўкрадзена электраінструментаў на суму 6 мільёнаў рублёў. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што крадзёж — справа рук 41-гадовага жыхара вёскі Ураджайная.
Райаддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах жыхара вёскі Востраў, які ўкраў 2 веласіпеды, нанёс гаспадыні страты на суму 1300000 рублёў.
Выяўлены ласы да чужога дабра мужчына, які не так даўно з гаража-майстэрні на тэрыторыі ААТ «ТБЗ «Ляхавіцкі» украў розных прылад і запчастак для тэхнікі на суму звыш 2 мільёнаў рублёў. Ім аказаўся нідзе не працуючы, раней судзімы тухавічанін.
Давядзецца адказваць перад законам і яшчэ аднаму злодзею, які ўкраў у адным з дамоў суседняй вёскі, больш за 2 мільёны рублёў.

Каму дапамаглі, а каму і не
Некалькі дзён таму на лячэнне ў райбальніцу дастаўлены з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені жыхар вёскі Заліпенне 1973 года нараджэння. 33-гадовы жыхар раёна вырашыў пайсці з жыцця па ўласным жаданні.
Прычыны суіцыду высвятляюцца.

Прадстаўніцы непрыгожай паловы
За апошнія 2 тыдні студзеня 5 жыхароў раёна здзейснілі дробныя хуліганствы, 17 былі затрыманы за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, прычым 3 з іх — жанчыны. 9 сямейных скандалістаў дастаўлены ў РАУС, і тут не абышлося без прадстаўніцы прыгожай паловы. За гэты час не затрымана ніводнага вадзіцеля, які б кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з сайта http://news.tts.

One thought on “Ляхавіччына: давядзецца адказваць перад законам аматарам чужых рэчаў

  • 06/02/2013 в 12:53
    Permalink

    Видно достаточно мягкие наказания за совершённые преступления предусмотрены законодательством.Если бы проступки карались жёстко- не было бы ни краж, ни убийств. Ну а те, кто добровольно пытается уйти из жизни- вообще слабые и никчемные люди. Родители не научили их справляться со сложностями!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *