Педагог з паэтычнай душой
Калі сустракаюцца былыя аднакласнікі, яны ўспамінаюць тых, хто пастаянна знаходзіўся з імі ў творчым пошуку новага і нязведанага — настаўнікаў. Менавіта такой на працягу 21 года была для дзяўчынак і хлопчыкаў Зоя Яфімаўна Осіпава — настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 2. Яна вучыла іх не толькі граматна пісаць, удумліва чытаць, але і самастойна думаць, разважаць. Добразычлівая, эрудыраваная, інтэлігентная і заўсёды тактоўная Зоя Яфімаўна даўно на пенсіі. Але яе майстэрства, любоў і паважлівыя адносіны да дзяцей памятаюць і калегі, і былыя вучні.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.