14 февраля Ивановский район стал местом проведения заседания коллегии главного управления идеологической работы Брестского областного исполнительного комитета
У чацвер Іванаўскі раён стаў месцам правядзення пасяджэння калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта па выніках работы ў мінулым годзе. Дастаткова новы і, упэўнена можна сказаць, цікавы і дадаткова прадукцыйны трэнд — выязны характар пасяджэння. У калегіі, рабочае кіраўніцтва якой ажыццяўляў начальнік галоўнага ўпраўлення Аляксандр Цыральчук, удзельнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатолій Рошчанка.
Аб зробленым у мінулым годзе ў структурах абласнога ідэалагічнага ведамства гаварыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Ігар Гетман. Былі адзначаны станоўчыя моманты, звернута ўвага на вопыт і дасягненні лепшых, засведчаны недапрацоўкі, упушчэнні. Даведзены задачы на год бягучы.
«Імя» нашай газеты гучала ў зале пасяджэнняў Іванаўскага райвыканкама некалькі разоў і ў прыемнай танальнасці. Напрыклад, як пераможца рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне прадпрымальніцтва, як адно з самых тыражных выданняў Брэстчыны…
Шэраг галоўных задач на блізкую перспектыву паставіў перад ідэолагамі і журналістамі Леанід Цупрык.
Экскурсійна-пазнавальная частка калегіі пачалася з наведвання ААТ «Белсолад», прадоўжылася на ТАА «Еўрасілікат». Затым быў пераезд у аграгарадок Моталь, дзе начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы раёнаў, кіраўнікі, дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, паліграфічных прадпрыемстваў Брэстчыны, у прыватнасці, азнаёміліся з экспазіцыямі мясцовага музея народнай творчасці.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.