ФАКТ-ЭКСПРЭС-НАВІНЫ


* ПЕРАНОС. У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 12 красавіка пераносіцца на суботу 17 красавіка бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове ўрада № 490 ад 1 красавіка 2010 года. Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
* БОКС. Напрыканцы сакавіка ў Баранавічах праходзіла адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па тайландскім боксе. Як расказаў старшыня абласной федэрацыі ушу Станіслаў Лінкевіч, у спаборніцтвах удзельнічалі 9 каманд – амаль 100 чалавек. Ляхавічы прадстаўляў адзін спартсмен – Аляксандр Курловіч, чыё выступленне на першынстве было вельмі паспяховым: у вагавай катэгорыі да 71 кілаграма сярод дарослых ён заняў 1 месца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *