С 1 марта 2013 года граждане начнут рассчитываться за электроэнергию, потребленную в феврале, по новым правилам.


У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 52 ад 23 студзеня 2013 года ўстанаўліваецца трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электраэнергіі. Зараз праходзіць так званая «абкатка тэхнічных дэталяў», і 1 сакавіка плацяжы будуць прымацца па гэтай сістэме. Аднак, абнаўленне базы даных энергаспажыўцоў адбываецца не раней 10 чысла кожнага месяца. Такім чынам наступнае абнаўленне базы даных адбудзецца не раней 10 сакавіка 2013 года.
У выпадку, калі аплата за электраэнергію паступіць ад грамадзяніна да гэтай даты, то пасля заканчэння месяца будзе праведзены пераразлік аплачанай сумы.
Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з аплатай электраэнергіі, неабходна звяртацца ў аддзел збыту электраэнергіі РЭС (вул. Дзесюкевіча, 20). Тэлефон для даведак 2-16-84.
Леанід ЗЕЛЯНЕЎСКІ,
начальнік раёна электрасетак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *