Любіць турызм, ведаць свой край, шанаваць яго людзей
На вясновых канікулах цэнтрам турызму і краязнаўства былі праведзены некалькі надзвычай цікавых мерапрыемстваў.
Адно з іх – раённыя спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму “Вясеннія канікулы”, па выніках якіх перамаглі прадстаўнікі Падлескай СШ (кіраўнік Таццяна Колас), другое месца дасталося аматарам турызму з Федзюкоў (кіраўнік Вячаслаў Ксёнжык), трэцяе месца – у каманды СШ №2 (кіраўнік Васілій Грэбень).
Гэтымі днямі праходзіў і раённы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Педагогі – ураджэнцы Беларусі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”. Для ўдзелу ў ім былі прадстаўлены арыгінальныя даследаванні, праведзеныя школьнікамі з дапамогай настаўнікаў. Так, першае месца журы аддало рабоце вучняў Куршынавіцкай СШ Івана Шпака, Наталлі Паляшчук і Яўгенія Жагуня пад кіраўніцтвам Марыны Станіславовіч, якія расказалі пра лёс педагога сваёй школы Паўла Адамавіча Мілюка. Другое месца па-дзялілі паміж сабой вучань СШ №2 Арцём Сокал (кіраўнік Алена Сокал) з работай пра жыццё і дзейнасць Уладзіміра Скалабана, а таксама Ксенія і Аксана Дашкевіч (кіраўнік Таццяна Дашкевіч) з Дараўскай СШ-ДС, якія расказалі пра Аляксандра Пятровіча Шчурскага. Трэцяе месца – у работы, выкананай Вольгай Ждановіч, Ганнай Зянюк, Вікторыяй Пялецкай (Жарабковіцкая СШ) пад кіраўніцтвам Уладзіміра Лаўрэнава, з расказам пра педагогаў сваёй школы.
Ларыса ДЗЯРЭЧЫК, метадыст цэнтра турызму і краязнаўства.