Асцярожна: інтэрнэт-махляры актывізаваліся

У апошні час у міліцыю стала паступаць інфармацыя пра тое, што на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зафіксаваны выпадкі блакіроўкі работы камп’ютараў грамадзян невядомай шкоднай праграмай. Яна пры загрузцы камп’ютара блакіруе работу аперацыйнай сістэмы нібы па прычыне прагляду і распаўсюджвання карыстальнікам дзіцячага гей-порна.
Для разблакіроўкі камп’ютара карыстальнікам прапануецца заплаціць вызначаныя сумы ў беларускіх рублях на рахункі абаненцкіх нумароў розных аператараў сотавай сувязі, а таксама на электронныя кашалькі, якія ўказаны ў паведамленні, што выводзіцца на экран заражанага камп’ютара.
Прыклад такога паведамлення: «Windows заблокирован! Причина: просмотр и распространение ДЕТСКОГО ГЕЙ-порно. Для разблокировки Windows необходимо оплатить ШТРАФ в размере 200000 руб. Инструкция по оплате штрафа:
1. Найдите ближайший терминал оплаты мобильной связи.
2. Выберите оператора сотовой связи и укажите номер +375ХХХХХХХ.
3. Внесите купюры в купюроприемник. Подтвердите платеж и возьмите квитанцию.
После оплаты на выданном чеке найдите номер извещения и введите его в поле ниже.
Если оплата и проверка прошли успешно, блокировка с компьютера будет снята, а Ваше дело удалено из архивов МВД Белоруссии.

ВАЖНО: Если в течение 12 часов с момента появления данного сообщения в rlr не будет введен код, все данные, включая WINDOWS и BIOS, будут БЕЗВОЗВРАТНО УДАЛЕНЫ».

Для выдалення на вашым камп’ютары гэтай шкоднай праграмы неабходна звярнуцца да спецыялістаў, якія аказваюць паслугі па праграмным забеспячэнні. Ні ў якім выпадку не пералічвайце грошы!

Супрацоўнікі міліцыі просяць грамадзян, якія ўжо пералічылі грашовую суму для разблакіроўкі камп’ютара ад шкоднай праграмы, неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
Сяргей ДУЧЭНКА,
начальнік аддзела інфармацыі
і грамадскіх сувязяў УУС
Брэсцкага аблвыканкама.

Фота з сайта http://price-kirov.ru

3 thoughts on “Асцярожна: інтэрнэт-махляры актывізаваліся

  • 19/03/2013 в 11:56
    Permalink

    Новые технологии, к сожалению, порождают изобретательных мошенников. Привыкли люди обогащаться за счёт других. Выходишь в интернет -и боишься, что какая-нибудь зараза прицепится. Их бы активность- да в нужное русло. А так наказывают неповинных людей. И главное, что на любом сайте можешь споткнуться.

  • 20/03/2013 в 12:03
    Permalink

    Да, с моим другом такая же беда приключилась. Пришлось переустанавливать windows/

  • 25/03/2013 в 08:37
    Permalink

    У меня тоже была похожая ситуация!!!! Тоже пришлось менять систему)))))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *