Падарожжа на замках
Старажытныя замкі захоўваюць шмат таямніц. Не так многа гэтых будынкаў захавалася, у чым вінаваты не толькі час, але і наша ўласная няўвага. Між іншым, гэта гістарычны скарб, які трэба зберагчы як мага надалей.
Вучні 4 «А» класа разам з настаўніцай Людмілай Сліва на ўроку матэматыкі з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі адправіліся ў цікавае падарожжа па старажытных замках Беларусі. Адначасова дзеці змаглі сістэматызаваць і пашырыць веды пра дзяленне шматзначнага чысла на адназначнае. А разам з тым, пазнаёміліся з вонкавым выглядам, памерамі таямнічых замкавых збудаванняў. Шляхам вылічэння ўдакладнілі веды пра час, калі ўзводзіліся Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Ружанскі замкі.
З пакалення ў пакаленне перадаюцца паданні пра скарбы ў падземных лабірынтах пад замкамі, у якіх лёгка заблукаць. Рабяты «даследавалі» такія хады пад Мірскім і Косаўскім замкамі. Больш поўна і вобразна адчуць подых даўніны дапамог 4-класнікам славуты музычны твор Міхаіл Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай».
Лаліта КАСЦЮК, настаўніца гімназіі.