Россияне приезжают за знаниями и будущей профессией в Беларусь. В том числе в Ляховичский государственный аграрный колледж.
Папулярная алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» штогод збірае старшакласнікаў розных рэгіёнаў абедзвюх краін. Юныя гуманітарыі вызначаюць мацнейшага ў конкурсах эсэ і лінгвістычным. Дарэчы, па водгуках ляхавіцкіх рабят-удзельнікаў, такія «алімпійскія» дні праходзяць эмацыянальна і творча насычана, пазітыўна, таму і цікава. Прыемна і ганарова, што неаднойчы трыумфатарамі творча-інтэлектуальных баталій станавіліся нашы гімназісты: у розныя гады з перамогай вярталіся дадому Міхаіл Літвіненка, Антон Мацейчык, Дзмітрый Шэйко, Антон Краўцэвіч. Падрыхтоўкай рабят займаліся таленавітыя педагогі Людміла Раманенка і Генадзій Шадура.
Традыцыйна маюць месца расійска-беларускія адукацыйныя стасункі. Выпускнікі беларускіх школ штурмуюць сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі, а расіяне прыязджаюць за ведамі і будучай прафесіяй у Беларусь. У тым ліку ў Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.
Як расказала намеснік дырэктара ЛДАКа па вучэбнай рабоце Ірына Прыступа-Юнік, зараз у каледжы займаюцца 8 грамадзян Расіі, па 3 — на агранамічным і аддзяленні ветэрынарнай медыцыны, 2 — на заатэхнічным. Для чацвярых з іх гэты — апошні год вучобы, далей — дыпломы, статус маладых спецыялістаў і першае гарантаванае месца працы. І рабяты, як і іншыя выпускнікі, ужо добра яго ведаюць, бо размеркаванне адбылося. Вераніку Пачко чакаюць на Мінскай агародніннай фабрыцы, будучы фельчар ветэрынарнай медыцыны Ксенія Мшар размеркавана ў Бярозаўскую гарветстанцыю, Ірына Нішта ў СВК «Дубнякі» Ганцавіцкага раёна, Дзяніс Федарчук — у «Шчара-Агра» Баранавіцкага раёна.
У ЛДАКу навучэнцы-расіяне разам з беларускімі равеснікамі слухаюць лекцыі, выконваюць практычныя і лабараторныя работы, з задавальненнем удзельнічаюць у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах, жывуць у добраўпарадкаваным інтэрнаце. Адчуваюць сябе, як дома: утульна, шчыра, гасцінна. І, што важна для бюджэту студэнтаў, атрымліваюць стыпендыю — яны паспяхова вытрымалі ўступныя іспыты, таму вучацца на бюджэтнай форме.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Приятно, что о Ляховичах знают и в других странах.Вдвойне- что восстребован и популярен аграрный колледж. А это толчок для постоянного развития и самосовершенствования.