Продукция под брендом «Ляховичок» не только вкусная, но — и это пожалуй самое главное для нас, потребителей, — исключительно качественная
Для прыхільнікаў прадукцыі СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» гэта сцвярджэнне штосьці накшталт аксіёмы. Тым не менш, яму ёсць рэгулярнае кампетэнтнае пацвярджэнне ў выглядзе заключэнняў кваліфікаваных экспертаў.
Днямі прадстаўнікі прадпрыемства прымалі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў у галіне якасці, што праходзіла ў Брэсцкім аблвыканкаме. Удзельнічалі не ў якасці гледачоў, а традыцыйна ў ролі асноўных дзеючых асоб. У конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2012 года Ляхавіцкі малочны завод чарговы раз быў прызнаны лаўрэатам у намінацыі «харчовыя тавары». Гэтую перамогу прадпрыемству прынеслі 3 найменні прадукцыі: масла салодкасметанковае несалёнае «Ляхавіцкае» з масавай доляй тлушчу 67 працэнтаў, масла шакаладнае, а таксама крэм тварожны ўзбіты з напаўняльнікамі.
А наогул, безумоўна, асартымент смачнай і карыснай натуральнай прадукцыі нашай «малочкі» гэтым пералікам не абмяжоўваецца. Купляйце і каштуйце!