Ляховичи: Неделя леса пройдёт в поддержку мероприятий Года бережливости

З 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе акцыя «Тыдзень лесу-2013». Прысвечаны ён 130-годдзю з моманту стварэння мяча Колесава — спецыяльнай прылады для пасадкі лесу. Акрамя таго, сёлетняя акцыя пройдзе ў падтрымку мерапрыемстваў Года беражлівасці.
У лясгасе падрыхтаваны спецыяльныя аб’екты, на якіх добраахвотнікі змогуць пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, прыняць удзел у навядзенні парадку ў лесе, стварыць памятную алею або закласці дэндрапарк. Кожны выбера, якім чынам унесці свой уклад у справу захавання і прымнажэння лясных багаццяў рэспублікі.
Удзельнікі акцыі могуць зарэгістравацца ў бліжэйшым лясніцтве або ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» па тэлефонах 2-08-45, 6-21-01. Азнаёміцца з інфармацыяй па акцыі «Тыдзень лесу-2013» можна на сайце лясгаса ў раздзеле «навіны» www.lesgas.by
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара
па ідэалагічнай рабоце.

Фота http://rikosha.livejournal.com

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *