УВАГА: ПРАПАЎ ЧАЛАВЕК

Ляхавіцкім РАУС УУС Брэсцкага аблвыканкама адшукваецца без вестак прапаўшы Ланкуць Уладзімір Уладзіміравіч, 27.07.1957 г.н., ураджэнец в. Мыслабаж Ляхавіцкага раёна, жыхар в. Гарбачы Ляхавіцкага раёна, вул. Спакойная, д. 8, які 20 сакавіка 2010 года, прыкладна ў 12 гадзін выйшаў з в. Адахаўшчына ў накірунку в. Гарбачы і яго месцазнаходжанне да гэтага часу невядома.
Яго прыкметы: на вы-гляд 55-57 гадоў, рост каля 176 см, хударлявага целаскладу, валасы хвалістыя, цёмна-русыя, твар авальны, бледны, еўрапейскага тыпу, вочы карыя, губы сярэдняй таўшчыні.
Быў апрануты: бушлат тыпу “афганка” пясочнага колеру, боты гумавыя, шапка-вушанка.
Асаблівыя прыкметы: на правай кісці татуіроўка ў выглядзе асобных літар.
Просьба да ўсіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Ланкуця Уладзіміра Уладзіміравіча, а таксама хто яго бачыў, паведаміць па тэлефонах у г. Ляхавічы: 8-01633 2-12-69, 8-01633 2-11-70 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *