Крымінал. Здарэнні ў Ляхавіцкім раёне
6 красавіка гэтага года супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Пінскага ГАУС была ўстаноўлена асоба жанчыны, якая падкінула сваё дзіця на лесвічную пляцоўку ў г. Пінску па вул. Новікава. Ёю аказалася нідзе не працуючая жыхарка г. Пінска, 1986 года нараджэння. Начальнік Пінскага ГАУС палкоўнік міліцыі Валерый Грынько расказаў: «Жанчына знаходзілася ў пасляродавым шоку, таму сваіх дзеянняў растлумачыць не можа. Дзіця яна прынесла іменна пад даную кватэру, мяркуючы, што ў ёй пражывае кормячая маці. На даны момант назначаны медыцынскія экспертызы. Па выніках праверкі будзе прынята рашэнне. Галоўнае, што дзіця жывое, здаровае і знаходзіцца пад наглядам урачоў”.
Пільнасць злодзею перашкода
З дома ў вёсцы Макееўшчына знікла электрапліта. Па гарачых слядах устаноўлена, што крадзёж — справа рук жыхара Ціткаўшчыны. Матэрыялы накіраваны ў раённы аддзел Следчага камітэта.
А свяцічанін у аднавяскоўца ўкраў тэлевізар і іншую маёмасць. Ахвярай злодзея стаў і жыхар Заполля, у яго ўкралі бензапілу і скураную куртку.
Ляхавічанка не знайшла дома банкаўскай карткі, з якой зламыснік 1995 года нараджэння зняў больш за 2,5 мільёна рублёў.
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах 72-гадовага жыхара вёскі Вялікае Падлессе. Нецвярозы пенсіянер падчас сваркі нанёс цялесныя пашкоджанні сваёй 80-гадовай жонцы, інваліду ІІ групы.
Брыгада хуткай дапамогі выязджала ў Навасёлкі для аказання медыцынскай дапамогі мясцоваму жыхару, які спрабаваў звесці рахункі з жыццём.
Скандальны аўторак
З пачатку красавіка ў РАУС дастаўлена 15 сямейных скандалістаў, сярод якіх 2 жанчыны. Пяцёра парушылі спакой у сям’і на працягу адных сутак — 9 красавіка. 9 гараджан і вяскоўцаў блукалі па вуліцах у стане алкагольнага ап’янення. Выяўлена 3 вадзіцелі, якія ў такім самым стане кіравалі транспартнымі сродкамі. Затрымана 7 чалавек за дробнае хуліганства.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.