С 17 по 19 апреля на Брестчине проводится масштабная акция «Береги велосипед»,направленная на профилактику краж велосипедов
Акцыю арганізавалі аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў, аддзяленне па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама сумесна з ААТ «Мотавела» і СААТ «Еўрабайк». Час правядзення выбраны невыпадкова — ён прыпадае на пачатак веласезона.
Арганізатары мерапрыемства наведаюць рэгіёны, у якіх праблема крадзяжоў велатранспарту стаіць найбольш востра, пабываюць у Баранавічах, Пінску, Лунінцы, Ганцавічах. У студзені на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 17 крадзяжоў веласіпедаў, у лютым — 13. Аднак, можна спрагназаваць, што колькасць такіх злачынстваў узрасце з пачаткам веласезона.
Акцыя пройдзе на прадпрыемствах і ў арганізацыях, дзе большасць работнікаў карыстаецца веласіпедамі. Там будуць праведзены прафілактычныя лекцыі на тэму бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян, а таксама тэматычныя віктарыны. Заахвочваннем пераможцам стануць падарункі ад «Мота- вела» і «Еўрабайка»: веласіпедныя замкі — эфектыўны сродак прафілактыкі крадзяжу веласіпедаў, а таксама паясы павышанай святлоаддачы для веласіпедыстаў і флікеры.
Акрамя таго, у Ганцавічах прадстаўнікі БФСТ «Дынама» і СААТ «Еўрабайк» правядуць дабрачынную акцыю «Падары веласіпед». Яны наведаюць Ганцавіцкую дзяржаўную дапаможную школу-інтэрнат», дзе вучацца дзеці з псіхафізічнымі асаблівасцямі і дзеці-сіроты. Рабятам уручаць веласіпеды і іншыя падарункі.
Ірына БЛАХІНА,
спецыяліст аддзела
інфармацыі і грамадскіх
сувязяў УУС
аблвыканкама.
Фота http://www.bf.oss.kharkov.ua