I зноў чырвоны певень

На прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна прыводзяцца ў належны стан сродкі пажаратушэння, тэрыторыі ачышчаюцца ад сухой расліннасці, адходаў вытворчасці, смецця, арганізуюцца інструктажы на рабочых месцах аб мерах пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, нагадваецца пра забарону выпальвання сухой расліннасці на лугах, у лесе, паабапал дарог і г.д. Але не ўсе выконваюць патрабаванні, і вынік – напружаная вогненная сітуацыя. Напачатку красавіка ў адным з двароў у вёсцы Зубелевічы загарэўся хлеў, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём сына гаспадыні. Праз некалькі дзён ноччу адбыўся пажар у вёсцы Востраў, агонь знішчыў дах, сцены дома і маёмасць. У Адахаўшчыне на пажары ўласнага дома загінуў 73-гадовы гаспадар. У вёсцы Падбарочча пры выпальванні неўстаноўленай асобай сухой расліннасці загарэліся гаспадарчыя пабудовы. Варта нагадаць, што вінаватыя ў выпальванні сухой расліннасці прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. А за непрыняцце неадкладных мер па тушэнні пажараў пра-дугледжана адміністрацыйная адказнасць як грамадзян, так і кіраўнікоў і службовых асоб.
Барыс АМЯЛЬЯНЕЦ,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *