С 22 по 27 апреля в нашей стране, как и во всей Европе, проводится Европейская неделя иммунизации

Як бы кожны з нас ні ставіўся да прышчэпак (хтосьці лічыць іх безвыніковымі і нават шкоднымі, іншыя ж абедзвюма рукамі галасуюць за імунізацыю), відавочна адно: дзякуючы эфектыўным праграмам вакцынацыі дасягнута значнае зніжэнне ўзроўню многіх інфекцыйных захворванняў у нашай краіне. Так, на працягу доўгага часу не зарэгістравана ніводнага выпадку поліяміэліту, мясцовай краснухі, адзёру (толькі «завазныя»), выяўлены адзінкавыя выпадкі слупняку, дыфтэрыі. Амаль у 10 разоў знізілася захворванне вірусным гепатытам «В».
Кожная краіна карыстаецца ўласным нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак, які павінен строга выконвацца. У Беларусі новы каляндар зацверджаны ў ліпені 2012 года і ўключае абавязковую вакцынацыю супраць 9 інфекцый, якую павінна праходзіць усё насельніцтва ў пэўным узросце. Размова ідзе пра дыфтэрыю, слупняк, адзёр, коклюш, краснуху, эпідэмічны паратыт, гепатыт «В», туберкулёз, поліяміэліт. Таксама ў каляндар уключаны прышчэпкі супраць пнеўмакокавай і гемафільнай інфекцый, што праводзяцца дзецям, якія маюць адно з захворванняў: хранічны гепатыт, цыроз печані, хранічныя захворванні нырак, сэрца і лёгкіх, мукавісцыдоз, імунадэфіцытны стан.
Акрамя таго, прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства, віруснага гепатыту «В», грыпу неабходны і тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.
Усе віды вакцынацыі праводзяцца толькі аднаразовымі шпрыцамі дзецям і дарослым, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў, пасля агляду ўрача і абавязковага вымярэння тэмпературы цела.
Важна, што прышчэпка не толькі абараняе канкрэтнага чалавека — вакцынацыя стварае «калектыўны імунітэт»: чым менш людзей прышчэплена, тым большая верагоднасць распаўсюджвання інфекцыі. Адмова ад вакцынацыі — вялікая рызыка для здароўя, а то і жыцця.
Валянціна БАЦКАЛЕВІЧ,
памочнік урача-
эпідэміёлага райЦГіЭ.

Фота http://sptv-news.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *