1 мая — Свята працы
Шаноўныя землякі!
Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы!
Гэта любімае ўсімі пакаленнямі беларусаў свята, калі абуджаецца прырода і вясна ўступае ў свае правы. У гэты дзень мы славім працу — аснову дастойнага жыцця, дабрабыту грамадства і сям’і.
Першамай сімвалізуе павагу да чалавека-працаўніка і сцвярджае сацыяльную каштоўнасць сучаснага грамадства — дастойныя ўмовы жыцця, стабільную і цікавую работу, добрую заработную плату, права на абарону і падтрымку дзяржавы.
Нашы землякі ўмеюць і любяць працаваць. Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай работы і самааддачы кожнага залежыць трываласць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт.
Мы выказваем павагу і прызнанне ветэранам, перадавікам вытворчасці, майстрам сваёй справы. Сёння маладая змена працаўнікоў дастойна працягвае справу бацькоў і дзядоў на трывалай аснове каштоўнасцяў і ідэалаў, пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць і патрыятызм.
Дзякуй усім, хто працаваў і працуе на карысць раёна, Брэстчыны і ўносіць пасільны ўклад у развіццё нашай любімай Беларусі.
Жадаем вам, дарагія землякі, здароўя, шчасця, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і цудоўнага вясенняга настрою!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Фота http://www.malwareinspector.co