Ой, бярозы ды сосны…
У мінулую суботу вялікі працоўны дэсант выйшаў на пасадку лесу. У раёне Кургана Славы былі высаджаны дрэўцы лістоўніцы, дуба, клёну. У акцыі бралі ўдзел члены БРСМ – вучні гарадскіх школ, гімназіі, а таксама супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Галоўнай задачай гэтай шырокамаштабнай акцыі стала прыцягненне ўвагі грамадскасці да значнасці лясных рэсурсаў у забеспячэнні эканамічнай і экалагічнай самадастатковасці краіны.
Данае мерапрыемства, акрамя таго, дае магчымасць людзям, што не маюць асаблівага практычнага ўяўлення аб рабоце лесаводаў, бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі працоўнымі намаганнямі ствараюцца і захоўваюцца лясныя багацці. У канчатковым выніку ўсё гэта найлепшым чынам адаб’ецца на стане ляснога фонду: не толькі сённяшняга, але і таго, што застанецца для будучых пакаленняў.
Прыкметна, што сёлетні “Тыдзень лесу” прымеркаваны да 65-й гадавіны Перамогі. Высаджаныя ўдзельнікамі акцыі новыя лясы будуць расці ў памяць герояў, якія ў жорсткіх баях адстаялі мір на нашай зямлі.
На жаль, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам становіцца менш і менш. Яны – жывыя сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі сапраўднага подзвігу, дзякуючы якому стала магчымай Вялікая Перамога – самая значная падзея ў гісторыі многіх краін і народаў.
Прысвяціўшы “Тыдзень лесу-2010” значнай даце, удзельнікі акцыі аддаюць даніну бязмежнай павагі жывым воінам-пераможцам, памяці тым, хто не вярнуўся з баёў Вялікай Айчыннай.
Сяргей БАРГАМОН, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.