Прыбралася…

26 красавіка жыхарка вёскі Навасёлкі вырашыла прыбрацца на могілках і стала выпальваць сухую траву. Жанчыну не спыніў ні моцны вецер, ні невялікая (2 метры) адлегласць ад гаспадарчых пабудоў. Трава ўспыхнула. Полымя перакінулася на хлявы і дачны домік. Калі падраздзяленні РАНС прыбылі на месца здарэння, агнём былі ахоплены 4 гаспадарчыя пабудовы і дом. Дом з будовамі згарэў, знішчана перакрыццё яшчэ аднаго — на супрацьлеглым баку вуліцы.
Ірына ТУКАЙ,
спецыяліст групы прапаганды
і навучання РАНС
.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *