З жыцця зорак

У ясную бязвоблачную ноч паглядзіце на неба. Там убачыце россып зорак рознай яркасці. Простым вокам на начной палове неба можна ўбачыць адначасова да 2,5 тысячы зорак.
Па яркасці яны дзеляцца ад 1-й, самай яркай, да 6-й зоркавай велічыні (астатнія бачны толькі з выкарыстаннем прыбораў).
Для зручнасці арыентавання зорнае неба падзелена на ўчасткі, якія называюцца сузор’ямі.
У кожным сузор’і найбольш яркія зоркі ўтвараюць характэрныя групы. Усяго ёсць 88 сузор’яў, з іх 31 — у паўночным паўшар’і, 46 – у паўднёвым і 11 у экватарыяльнай зоне.
Сёння размова пойдзе пра два вельмі цікавыя сузор’і – Малая Мядзведзіца і Вялікая Мядзведзіца.
Сузор’е
Малой Мядзведзіцы
Сузор’е Малой Мядзве-дзіцы складаецца з 7 зорак, 2 з якіх маюць уласную назву. Гэта Кокаб і Палярная зорка (канец хваста Малой Мядзведзіцы) (гл. малюнак).
На Палярную зорку накіравана так званая вось свету. Гэта лінія, паралельная зямной восі. Каля гэтай восі адбываецца бачнае вярчэнне ўсіх зорак.
Палярная зорка бачна толькі ў паўночным паўшар’і і заўсёды размешчана на поў-начы (дакладнасць прыблізна 40 секунд), гэта значыць, паказвае накірунак на сапраўдны паўночны полюс (аналагічна магнітнай стрэлцы компаса, якая паказвае накірунак на паўночны маг-нітны полюс зямлі).
Такім чынам, па Палярнай зорцы можна арыентавацца па краінах свету.
Вышыня размяшчэння зоркі (вугал паміж плоскасцю гарызонта і накірункам на зорку) – гэта ёсць шырата (геаграфічная) месцазнаходжан-ня назіральніка (дакладнасць прыблізна 40 секунд).
На экватары гэты вугал роўны 0, а на полюсе – 90 градусаў, гэта значыць, зорка будзе строга вертыкальна над галавой.
Сузор’е
Вялікай Мядзведзіцы
На небе бачна ў выглядзе вялікага каўша з ручкай, які складаецца з 7 яркіх зорак, кожная з якіх мае сваю назву: Бенетнаш, Міцар, Аліот, Мегрэц, Фегда, Мерак, Дуббе. Аліот – 1-й зорнай велічыні, Мегрэц – 3-й зоркавай ве-лічыні, астатнія – усе 2-й зоркавай велічыні.
У часы праўлення Пятра І пры адборы ў армію і флот правяралі вастрыню зроку па зорках. Пры добрым зроку – бачаць зорку Мегрэц, а з вельмі вострым зрокам (такіх адбіралі ў якасці сігнальшчыкаў і назіральнікаў) – тых, хто бачыў тры зорачкі каля Міцара (адна зорка – 4-й зоркавай велічыні і 2 – пятай зоркавай велічыні).
Калі мысленна прадоўжыць прамую лінію, якая праходзіць праз 2 крайнія зоркі каўша – Мерак і Дуббе, то на аддаленні, роўным каля 5 адлегласцям паміж гэтымі зоркамі, будзе Палярная зорка (гл. малюнак).
Дзякуючы сутачнаму абарачэнню Зямлі мы назіраем вярчэнне зорак вакол восі свету супраць гадзіннікавай стрэлкі.
Так, у сярэдзіне красавіка ў вячэрнія часы сузор’е В. Мядзведзіцы будзе знаходзіцца на ўсходзе, у поўнач – на поўдні, а да раніцы – на захадзе.
Зямля рухаецца па экліптыцы, таму знаходжанне зорак на адзін і той жа момант будзе розным. Гэта перамяшчэнне мы назіраем на працягу года па гадзіннікавай стрэлцы.
Так, роўна ў поўнач сузор’е В. Мя-дзведзіцы ў сярэдзіне сакавіка будзе на поўдні, у сярэдзіне ліпеня – на захадзе, у сярэдзіне верасня – на поўначы, і ў сярэдзіне снежня – на ўсходзе.
Мікалай СТРАМАВУС, былы штурман-інжынер ВПС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *