12 мая — Сусветны дзень медыцынскай сястры
27 чэрвеня 1986 года ў раддоме моцным крыкам заявіў аб сваім нараджэнні чарговы ляхавічанін — першынец у сям’і Ракуцёў. Памятнай на ўсё жыццё стала гэта падзея і для маладзенькай акушэркі Алы Туркіной — нядаўняй выпускніцы Баранавіцкага медыцынскага вучылішча, старшай акушэркі райбальніцы. Тады яна ўпершыню ў жыцці прымала роды.
Цяжка падлічыць, колькі немаўлят прайшло праз яе пяшчотныя і клапатлівыя рукі. Ала Мікалаеўна працавала старшай акушэркай гінекалагічнага аддзялення райбальніцы амаль 20 гадоў.
З 2005 года прафесійных абавязкаў у Алы Туркіной прыбавілася — яе прызначылі галоўнай медыцынскай сястрой райбальніцы. Пасада адказная, важкая і да многага абавязвае, у першую чаргу — да ўмення арганізаваць работу сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, забяспечыць бездакорнае захаванне санэпідрэжыму. Пад кіраўніцтвам галоўнай медсястры працуюць 307 медыцынскіх сясцёр, фельчараў, лабарантаў, 163 прадстаўнікі малодшага медыцынскага персаналу.
— Як самой сабе давяраю старшым медсёстрам усіх структурных падраздзяленняў, загадчыкам ФАПаў, фельчарам урачэбных амбулаторый — яны не падвядуць, — сцвярджае Ала Мікалаеўна.
Яна — член атэстацыйнай камісіі (сама мае вышэйшую кваіліфікацыйную катэгорыю), арганізуе і праводзіць вучобу сваіх падначаленых, з’яўляецца старшынёй савета медыцынскіх сясцёр
Красамоўна пра Алу Туркіну гаворыць і парадак ля бальніцы, асабліва шыкоўныя кветкі — з ранняй вясны да замаразкаў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.