На дарозе – юныя інспектары
Нядаўна на базе СШ № 2 прайшоў 31-ы злёт юных інспектараў дарожнага руху. Каманды спаборнічалі не толькі ў тэарэтычным веданні правілаў дарожнага руху, але і ў фігурным ваджэнні веласіпеда, дэманстравалі навыкі аказання даўрачэбнай дапамогі. 3-е месца па выніках усіх конкурсаў занялі тальмінавіцкія школьнікі, 2-е – рабяты з Вострава, а пераможцам стаў атрад юных інспектараў з Начаўскай СШ. У якасці прыза за 1-е месца рабятам быў уручаны веласіпед. А літаральна днямі супрацоўнікі АДАІ зноў сустрэліся з камандай-пераможцай. На гэты раз, каб правесці на вуліцах іх вёскі акцыю па распаўсюджанні флікераў, у тым ліку абсталяванні святлоадбівальнымі элементамі веласіпедаў.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.