В этом году в Беларуси для населения введена плата за услуги электроснабжения в зависимости от объемов потребленной электрической энергии в месяц

Пры перавышэнні аб’ёмаў спажывання да ўстаноўленых заканадаўствам тарыфаў прымяняецца павышаючы каэфіцыент.
Разам з тым, такі парадак не распаўсюджваецца на некаторыя катэгорыі спажыўцоў: шматдзетныя сем’і, у якіх на ўтрыманні знаходзяцца трое і больш дзяцей (статус шматдзетнай сям’і пацвярджаецца пасведчаннем, выдадзеным мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі); дзіцячыя дамы сямейнага тыпу; сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, дзе абодва бацькі (адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і) з’яўляюцца інвалідамі 1 і 2 групы, а таксама ў якіх адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам 1 групы, а другі ажыццяўляе за ім догляд і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам; няпоўныя сем’і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказвае садзейнічанне электрасеткам і газавай службе ў фарміраванні спісаў грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца дыферэнцыраваная аплата. Калі ў грамадзяніна раней не было права на льготу па аплаце за спажытую электраэнергію, а пазней яна з’явілася (напрыклад, скасаваны шлюб, а ў сям’і вы- хоўваецца дзіця-інвалід; у няпоўнай сям’і маці ці бацька атрымалі інваліднасць 1-2 групы, а на выхаванні ў іх непаўналетняе дзіця і г.д.), неабходна паведаміць пра гэта ў адпаведныя арганізацыі: гаргаз, электрасеткі, ТЦСАН.
Калі грамадзянін ці сям’я, якія карыстаюцца льготай, зарэгістраваны па адным адрасе, а фактычна пражываюць па іншым, то прымаецца пад увагу адрас, згаданы ў афіцыйнай інфармацыі, пададзенай адпаведнымі арганізацыямі.
Пытанні аплаты за спажытую электраэнергію можна ўдакладніць у аддзеле збыту РЭС (2-16-84); пытанні аплаты за прыродны газ — у цэху газазабеспячэння (2-24-01); пытанні ўключэння ў спісы льготнай катэгорыі — у ТЦСАН (2-17-93).
Таццяна РАВІНСКАЯ,
загадчыца аддзялення ТЦСАН.

Фота http://2push.me/electroenergie

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *