Шаноўныя землякі! Ад усёй душы віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Гэтыя сімвалы па праву ўвасабляюць незалежнасць нашай рэспублікі, злучаючы ў адно вялікія здзяйсненні продкаў, навейшую гісторыю і дастойную будучыню Айчыны. Гэта свята заклікана аб’яднаць наша грамадства ў вечных каштоўнасцях — патрыятызме, грамадзянскасці.
Міжнародны аўтарытэт, перспектывы развіцця любой краіны пачынаюцца з павагі да яе дзяржаўных сімвалаў — флага, герба, гімна. Воляй народа герб і флаг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, лепшыя рысы характару беларусаў.
Ва ўсе лёсавызначальныя перыяды гісторыі герб і флаг падтрымліваюць наш нацыянальны гонар, аб’ядноўваюць у час дзяржаўных святаў, натхняюць у момант спартыўных і працоўных перамог.
Дзе б мы ні аказаліся, нашы дзяржаўныя сімвалы нагадваюць пра дом, даюць магчымасць адчуць, што беларусы — гэта адзіны народ.
Паважаныя землякі!
Перакананы, што дзякуючы нашай еднасці мы ўпэўнена дасягнем пастаўленых мэтаў.
Няхай падрастаючае і наступныя пакаленні захаваюць паважлівыя адносіны да галоўных сімвалаў нашай краіны.
Жадаем вам упэўненасці і стабільнасці, здароўя і поспехаў у добрых справах на карысць роднага краю, нашай Радзімы.
Міру вам і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *