Министерство труда и социальной защиты с 1 мая по 31 июля 2013 изменило размер пособий семьям, воспитывающим детей

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняя месячная заработная плата работнікаў за 4 квартал 2012 г. склала 4 531 066 руб.
Адпаведна, памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў у маі гэтага года складае на першае дзіця 1 585 870 рублёў, на другое і наступных дзяцей — 1 812 430 рублёў, на дзіця-інваліда — 2 038 980 рублёў.
Пастановай Савета Міністраў ад 29 красавіка г.г. № 319 зацверджаны новы бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) — з 1 мая па 31 ліпеня 2013 года ён складае 974 110 рублёў. Адпаведна, змяніліся памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе — у маі-ліпені 9 741 100 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — 13 637 540 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржарганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (100 працэнтаў БПМ), складзе 974 100 рублёў.
Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, якія вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) у маі-ліпені складае 681 880 рублёў, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) — 487 060 рублёў, штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) — 974 100 рублёў.
Ларыса ПАВЯДАЙЛА,
галоўны інспектар
раённага аддзела Фонда
сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *