Каб людзям камфортна жылося на гэтай зямлі

Менавіта гэтымі словамі акрэсліў мэту пераўтварэнняў у нашым райцэнтры старшыня абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар падчас рабочай паездкі ў Ляхавіцкі і Ганцавіцкі раёны. Ён адзначыў, што графік добраўпарадкавання горада Ляхавічы выконваецца, ёсць усе магчымасці завяршыць работу своечасова. Канстанцін Андрэевіч падкрэсліў, што абласны фестываль «Дажынкі-2013», да якога рыхтуецца райцэнтр, стаў імпульсам для такіх маштабных, стваральных пераўтварэнняў. Аднак, галоўнае, што ўсё гэта — для людзей, якія тут жывуць: «Стараемся рабіць так, каб было камфортна і маладым, і сталым жыць на гэтай зямлі».
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта адзначыў, як важна і для любога чалавека, і для рэгіёна ўвогуле заўсёды думаць і працаваць з перспектывай. І калі цяпер Ляхавічы добраўпарадкуюцца, так бы мовіць, усім светам, то пасля гэту работу будуць працягваць людзі, якія тут жывуць, пад кіраўніцтвам мясцовай улады.
У гэты ж дзень, 8 мая, кіраўнік вобласці пабываў у СВК «Дарава», «Ляхавіцкі» і «Шлях новы», дзе цікавіўся ходам вясенне-палявых работ, пераводам жывёлы на пашавае ўтрыманне.
Фота Галіны КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *